7 гадоў турмы былому начальніку Ашмянскай мытні



Менскім абласным судом вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да былога начальніка Ашмянскай мытні, які абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК (хабар).

Як паведамілі ў Вярхоўным судзе, прыгаворам абласнога суда абвінавачаны прызнаны вінаватым у прыняцці для сябе матэрыяльных каштоўнасцяў, перададзеных выключна ў сувязі з яго службовым становішчам, у патуранні па службе і выкананні ў інтарэсах давальніка хабару і прадстаўленых ім асоб якога-небудзь дзеяння, якое гэтая асоба павінна была або магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару), учыненым паўторна ў асабліва буйным памеры, асобай, што займае адказнае становішча.

Былому кіраўніку прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на сем гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці, пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на пяць гадоў, пазбаўленнем спецыяльнага звання дзяржаўнага саветніка мытнай службы 3-га рангу з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Пастаноўлена спагнаць з абвінавачанага ў даход дзяржавы беспадстаўнае ўзбагачэнне ў 238,4 млн. рублёў і дзяржпошліну ў 12 млн. рублёў.

Прысуд у законную сілу не ўвайшоў і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым законам парадку. Прысуд быў вынесены 29 снежня 2015 года.

belapan.by