75 гадоў таму адбыўся першы расстрэл вязняў Менскага гета



75 гадоў таму адбыўся першы расстрэл вязняў Менскага гета. Гэта была самая першая масавая расправа над габрэямі, якую нацысты зладзілі ў Менску.

Minsk-Juden

Калона вязняў менскага гета на вуліцы. 1941 год (Фота wikipedia.org)

Расстрэлы абдываліся на тэрыторыі былой калоніі НКУС, што тады месцілася непадалёк ад Кальварыйскай вуліцы, і доўжыліся да 9 лістапада 1941 года. Ізраільскія гісторыкі Халакосту зазначаюць, што ў гітлераўцаў так і не атрымалася далучыць беларусаў да масавага забойства габрэяў.

Нямала беларусаў, рызыкуючы жыццямі, хавалі габрэяў ад расстрэлаў і дзялілася з імі апошнім, кажа даследчык габрэйскай гісторыі і культуры ў Беларусі Хаім Левіт:

– Дарэчы, амерыканцы знайшлі такую паперу ў Рэйхсканцылярыі, у рапарце мясцовага Гестапа з Менску напісана, што немагчыма настроіць мясцовых жыхароў супраць габрэяў. Мясцовае насельніцтва спачувае габрэям, таму схіліць іх да пагрому немагчыма.

Помнік менскім габрэям, растраляным у лістападзе 1941 г., быў усталяваны толькі ў 2008. Ён знаходзіцца на рагу вуліц Кальварыйская і Берута.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя