75-годдзе пачатку масавых дэпартацый з тэрыторыі Беларусі



У Курапатах прадстаўнікі грамадскасці ўсталявалі мемарыяльную шыльду ў памяць аб масавай дэпартацыі жыхароў Заходняй Беларусі ў 1940 годзе.

Ігар Кузняцоў, кандыдат гістарычных навук, адзначыў, што месца пахавання афіцэраў польскай арміі ў Менску невядома. Вядома, што яны былі дастаўлены ў Менск, што яны расстраляныя дакладна ў Менску, месца пахавання невядома. „Гэты сімвал ўсталявалі год таму ў памяць пра гэтых людзей, якія загінулі”, – кажа Ігар Кузняцоў.

– Традыцыя існуе з 2000 года – усталёўваць на тых пахаваннях, якія вядомыя, мемарыяльныя табліцы, у тым ліку тым, каго невядомае месца пахавання. Гэта датычыць і катэгорыі афіцэраў польскай арміі. Мы ведаем, што яны былі дастаўлены ў Менск, больш трох тысяч чалавек. Што яны расстраляныя дакладна ў Менску. Месца пахавання невядома. Гэта можа быць і Курапаты, можа быць і Трасцінец, Лошыца і іншыя мясціны. І таму гэты сімвал мы ўсталявалі год таму, у памяць пра гэтых людзей, якія загінулі. Але ў гэтым годзе спаўняецца 75 гадоў не толькі расстрэла афіцераў польскай арміі, але і спаўняццая 75-годдзе пачатку масавых дэпартацый з тэрыторыі Беларусі.

Сустракалі часткі Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года, а з лютага 1940 года пачаліся масавыя дэпартацыі. На дадзенай шыльдзе надпіс „Памяці жыхароў Заходняй Беларусі, закатаваных НКУС. 1939-1940″.

Беларускае Радыё Рацыя. Паводле БелаПАН.