79-я гадавіна заснавання Акмалінскага лагера жонак „здраднікаў Радзімы”



79 гадоў таму савецкая ўлада вырашыла заснаваць Акмалінскі канцлагер для жонак „здраднікаў Радзімы” (Акмалинский лагерь жён изменников родины – АЛЖИР). Найбуйнейшы жаночы лагер месціўся ў Казахстане і займаў 30 тысячаў гектараў.

0115

Па словах беларускай вязніцы АЛЖИРу Маі Кляшторнай, для дзяцей з Беларусі меўся асобны барак. Але асабліва цяжка прыйшлося чачэнцам:

– Чачэнцаў прывезлі, яны пачалі будаваць дарогі. Пад кожным метрам не меньш за дзясятак іх ляжыць. Чачэнцаў шмат было, але ў іх не было жытла – ніводнага намёту, ніводнай зямлянкі. А калі яны замярзалі зімой, то з-пад іх даставалі дзяцей і ўжо да нас засялялі.

АЛЖИР праіснаваў з 1938-га па 1953 год. У 2007 годзе на месцы савецкага канцлагеру адкрыўся Музейна-мемарыяльны комплекс.

https://www.youtube.com/watch?v=wHuU2rpV-xQ

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота astana.gov.kz