На добрыя справы можна атрымаць сродкі



Прыняць удзел у гульні ’’Добрыя справы’’ сёння запрашаюць у Берасці. У межах праекту ’’Будзь валанцёрам!’’ можна выйграць сродкі на рэалізацыю ўласных валанцёрскіх ідэяў, якія могуць прынесць карысць грамадству. Распавяла адна з арганізатараў сустрэчы Алена Каховіч:

– Гэта, у некаторай ступені, працяг гульні «Біржа ідэй». Але зараз ужо трохі іншыя магчымасці. Яны пашырыліся. Людзі прыходзяць, распавядаюць пра сваю ідэю, якую яны хацелі б рэалізоваць, і хто выйграе з гэтай ідэяй, за яе галасуюць, ён атрымлівае сродкі на яе рэалізацыю.

Сярод удзельнікаў сустрэчы пройдзе адкрытае галасаванне за лепшую ідэю. Пераможцы атрымаюць паўтары мільёны беларускіх рублеў на рэалізацыю свайго праекта.

Беларускае Радыё Рацыя