99 пажараў ў першыя тры дні 2016 года



Зіма ў Беларусі — небяспечны час, калі ў краіне адбываецца найбольш пажараў. Гэты факт пацвярджаюць звесткі: за тры святочныя дні ўжо адбыліся 99 пажараў у якіх загінулі 18 грамадзянаў.

Нечаканы надыход маразоў прымушае грамадзянаў больш сагравацца. Калі ў прыватным сектары прычынаю пажараў найчасцей з’яўляецца неналежны стан пячнога ацяплення, то ў гарадскіх кватэрах — кепскі стан электрычнасці, паведаміў выратавальнік Святаслаў Міхнюк:

— Гэта пытанне ўсё ж стану ўнутры вашых памяшканняў: і жылых і тых, дзе плануеце праводзіць абагрэў. Вы павінны памятаць пра стан электраправодкі. У якім стане электраправодка? Ці вытрымае электрычнае абсталяванне ўсё тое напружанне, якое мае ваш электрапрыбор.

 

Па інфармацыі Міністэрства па надзвычайных справах, сёлета, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году, адбылося на 31 пажар болей, адпаведна павялічылася колькасць загінуўшых.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя