«А кто вам разрешил заполнять бланк по-белорусски!?»



«Здаючы сёння дакументы на візу ў польскі візавы цэнтр, пачуў ад першаснай праглядальніцы дакументаў на ўваходзе: «А кто вам разрешил заполнять бланк по-белорусски!?» — расказвае ў сваім фэйсбуку бізнесовец Алесь Гуркоў. — Гэтая заява ў іх раздрукаваная па-расейску, там толькі сваё трэба ўпісаць. А чарга вялікая на ўваходзе сабралася і пакорліва чакае. Жонка кажа, што я зрабіўся ўвесь чырвоны, ну пэўна ж не ад сораму. І тут я голасна выгукнуў: «Пшэцеж мамы два ензыкі ўжэндовэ, то і пішэ в двух ензыках едночэсьне!» Змоўкла адразу, але давялося пасля 5 разоў да яе падыходзіць на перагляд, усё адпраўляла, што не гэтак раскладзеныя паперы, аж покі не дала талону з нумарам на здачу», — абураецца Гуркоў.

Людзі і раней наракалі на тое, што ў польскім візавым цэнтры ўся даведкавая інфармацыя выкананая па-расейску, па-беларуску нічога няма, паведамляе nn.by.

Фота vparis.net