Абвешчаны фатаграфічны конкурс “На Усходзе, на Захадзе”



У межах праграмы транспамежнага супрацоўніцтва “Польшча- Беларусь-Украіна” абвешчаны фатаграфічны конкурс “На Усходзе, на Захадзе” – погляд праз аб’ектыў камеры на ўнікальнасць усходніх рэгіёнаў Польшчы і заходніх абласцей Беларусі і Украіны.

Паводле ўмоваў конкурса, працы можна прадастаўляць у трох тэматычных катэгорыях: пачуцці і каштоўнасці – партрэт чалавека, бясконцасць пейзажа і кароткая гісторыя.

У конкурсе маюць права прымаць удзел, як фатографы- прафесіяналы, так і аматары.

Такія конкурсы, па словах палітолага Алеся Лагвінца, спрыяюць прамоцыі Беларусі ў суседніх краінах і паляпшэнню яе іміджа:

 – Самая вялікая праблема, якая існуе ўздоў мяжы – гэта растучая асіметрыя. Можна зрабіць так, каб выйгравалі ўсе. У Беларусі патрэбныя турысты, беларусам ёсць што паказаць. Таксама ёсць магчымасць знайсці свае нішы.

Галоўная мэта конкурса – прасоўванне і папулярызацыя звычаяў прыпамежных рэгіёнаў, а таксама культурных і ландшафтных асаблівасцяў гэтых тэрыторый.

Лепшыя здымкі будуць прадстаўленыя на выставах у буйных гарадах усходняй Польшчы, а таксама заходняй Беларусі і Украіны.

Аўтары- пераможцы будуць запрошаныя на спецыяльную выставу сваіх працаў у Брусэль.

Беларускае Радыё Рацыя