Абвесткі ў электрычках будуць рабіцца па-беларуску



Рэдакцыя сайта „Медыя-Палессе” атрымала ліст ад чытача Міколы, які жыве ў Лунінецкім раёне.

biel_chyhunka-21yio

 

„Хацеў бы выразіць падзяку чыгуначнікам. Я быў вельмі ўсцешаны і настрой мой падняўся, калі я ехаў у цягніку з Лунінца ў Мікашэвічы і пачуў абвяшчэнне прыпынкаў па-беларуску. Вельмі добрая ідэя!”.

Галоўны інжынер лакаматыўнага дэпо ст. Лунінец Дзмітрый Чарнавокі пракаментаваў: „Згодна з новым распараджэннем Беларускай чыгункі, памочнікі машыніста абвяшчаюць станцыі і дадатковую інфармацыю на беларускай мове. Мы рады, што пасажырам такое новаўвядзенне прыйшлося даспадобы”.