Ад Мікалая Чорнага да Уладзіміра Арлова



На Русінаўскай сядзібе ТБМ каля Баранавічаў адбылася сустрэча з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым, які прэзентаваў сваю новую кнігу (трэцяе выданне) “Імёны Свабоды”.

Падчас сустрэчы прысутныя ўважліва слухалі яго новыя імёны свабоды, елі каравай „Чатыры вятры” і аладкі ад баранавіцкага індывідуальнага прадпрымальніка Чарнавуса.

Падчас сустрэчы старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ імя Ф.Скарыны і арганізатар мерапрыемства Віктар Сырыца падвёў вынікі віктарыны ў гонар 500-х угодкаў Мікалая Радзівіла Чорнага і назваў пераможцаў. Імі сталі:

 Першае месца:

Малашчанка Яся (Баранавіцкая гімназія № 4). Яна атрымала ад Уладзіміра Арлова ў падарунак кнігу “Краіна Беларусь. Вялікае княства Літоўскае”.

 Другое месца:

  1. Анастасія Андрыёнак (г. Баранавічы)
  2. Раман Патапчук (Мінск)
  3. Віталь Кунцэвіч (г. Баранавічы)

 Трэцяе месца:

  1. Генадзь Ажэль (Баранавічы, прадпрымальнік у сферы будаўніцтва).
  2. Сяргей Чыгрын (г. Слонім)
  3. Кірыл Лабар і Анжаліка Муха – сябры клуба “Спадчына” Дварэцкай СШ (Дзятлаўскі раён).

Усе пераможцы віктарыны атрымалі каштоўныя падарункі і кнігі па гісторыі Беларусі ад Уладзіміра Арлова. А  Уладзіміру Арлову падаравалі памятны знак пераможнай Палонкаўскай бітвы, якой сёлета спаўняецца 355 гадоў.

Барыс Баль. Беларускае Радыё Рацыя. Баранавічы