“Аддзячыла зямлі Птушка…”



15 кастрычніка памерла вядомы і самы “каціруемы” па-за межамі краіны кінакрытык, проста выдатны чалавек Ала Бабкова.

alla_babkowa151016-xvcek

Яна друкавалася і прысутнічала на шматлікіх кіна- і тэлефэстах у Польшчы, Расеі і Еўропе. Ёй было 77 гадоў. На знак пратэсту супраць знішчэння лукашэнкаўскімі ўладамі беларускага кіно яна сышла з пасады прэс-сакратара Саюза кінематаграфістаў і ўвогуле выйшла з яго. Памінальныя словы ад Віталя Сямашкі і ад яе сябра ды паплечніка, кінадакументаліста Уладзіміра Міхарскага:

Яна заўжды была дзіўнай, чароўнай, маленькай, сціплай, глыбока інтэлігентнай. І Пасіянарыяй! Калі змагалася за ўлюбёнае ўсім жыццём, існаваннем – КІНО. Беларускае. Прафесійнае. Не падложнае. Калі чытала і праглядала тысячы і тысячы друкаваных старонак  і кіламетры кіналентаў. Калі… Дый што гаварыць… Апошнія словы пра яе – Алачку-Алачку-Алу. Так яе называлі…

У Алы Пятроўны застаўся сын Сцяпан, які жыве ў Маскве, ды ўнучка Юля. Развітанне з Алай Бабковай адбудзецца 17 кастрычніка з 10.00 да 11.00 у рытуальнай зале ў Навінках. Пахаваюць яе на могілках у Атоліне.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Віталя Сямашкі