Адлічаны выдатнік: Нагода для адлічэння студэнта заўсёды знойдзецца



Нягледзячы на ​​выдатную паспяховасць студэнт БДУ Пётр Маркелаў быў адлічаны з універсітэта год таму.

У апублікаваным на Youtube відэа студэнт на сваім прыкладзе распавядае, як адбываюцца студэнцкія рэпрэсіі ў Беларусі.

https://www.youtube.com/watch?v=vfsY8tqMeGo

У 2012 годзе Пётр Маркелаў скончыў Ліцэй БДУ і паступіў на фізічны факультэт БДУ, набраўшы 96 балаў на ЦТ па матэматыцы. Яго паспяховасць была адной з лепшых на факультэце. Сярэдні бал за першыя два гады навучання – 8,6.

У 2014 годзе Пётр удзельнічаў у мясцовых выбарах у якасці кандыдата, а праз год яго адлічылі за пропускі заняткаў. Пры гэтым на факультэце працягваюць вучыцца аднакурснікі Пятра з горшай паспяховасцю, у якіх пропускаў было не менш.

Зараз Пётр спрабуе аднавіцца на фізічным факультэце. І хоць для іншых адлічаных студэнтаў гэта, як правіла, не праблема, але ў сваім аднаўленні Пётр не ўпэўнены.