Аднавяскоўцы бароняць Руслана Бяльчука ад ДАІ



У вёсцы Страдзеч Берасцейскага раёна зноў успыхнуў скандал паміж жыхарамі вёскі і супрацоўнікамі ДАІ раёна.

Людзі падняліся на гэты раз, каб абараніць сына Аляксандра Бяльчука Руслана. Аляксандр Бяльчук у траўні 2014 года пры дапамозе аднавяскоўцаў не даў з двара свой самаробны трактар.

IMG_7987

Паводле Аляксандра Бяльчука, гэтым разам, інспектары ДАІ зноў заехалі ў прыватны двор, каб забраць Руслана з машынай у аддзел міліцыі, нібы за тое, што той ехаў па дарозе без правоў :

— Калі ён нават нешта парушыў, дык адміністрацыйны пратакол складаецца на месцы. За здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння. Нібыта ён ехаў па вуліцы Маладзёжнай не маючы пра сабе пасведчання кіроўцы. Мы запатрабавалі: пакажыце відэа-рэгістратар. «Нічога мы вам не пакажам».

IMG_7988

Пасля няўдалай спробы канфіскаваць трактар, супрацоўнікі ДАІ Берасцейскага раёна адносіліся з павышанай увагай да страдчукоў. Машына ДАІ часта наведвала вёску, або стаяла ля ўваходу ў вёску, а двух сыноў і самога Аляксандра незаконна пазбавілі правоў, — кажа праваабаронца Ўладзімір Вялічкін, які дапамагае Бяльчукам абараніць свае правы:

— Заезд міліцэйскай машыны на прыватны падворак выклікаў хвалю абурэння, якая падштурхнула людзей выйсці на вуліцу і выклікаць прадстаўнікоў следчага камітэту, пракурора і ўсіх астатніх. Яны проста хочуць працаваць, карміць свае сем’і, а супрацоўнікі міліцыі, выходзіць, усяляк ім перашкаджаюць: ствараюць нервозную сітуацыю.

На Руслана Бяльчука склалі 2 пратаколы за непадпарадкаванне міліцыі і кіраванне транспартным сродкам без правоў.

У мінулым годзе міліцыянты з’ехалі без трактара, як і цяпер, без машыны. Тады на Бельчука завялі крымінальную справу нібы за збіццё супрацоўніка ДАІ. Суд прызнаў Аляксандра Бяльчука вінаватым і прысудзіў да 3 месяцаў арышту. Вясковец ужо адсядзеў гэты тэрмін і па сённяшні дзень абскарджвае рашэнне суда, з якім не згодны.

Цалка рэпартаж з месца падзеяў слухайце ў далучаным аўдыёфайле.

Беларускае Радыё Рацыя