«Аэрафлот» адмяніў дзённыя рэйсы паміж Менскам і Масквой на 8 мая



Авіякампанія «Аэрафлот» адмяніла 8 траўня рэйс з вылетам у 13.50 з Масквы ў Менск. Як паведамляе БЕЛТА, не будзе таксама выконвацца і адваротны рэйс з Менска ў Маскву з вылетам у 16.05.

Гаворка вядзецца пра рэйсы, якія вылятаюць з маскоўскага аэрапорта Шарамецьева. Агулам там адмянілі каля 10 рэйсаў. Аб прычынах такога рашэння не паведамляецца.