Аграгарадок Малеч: патрабуем адрамантаваць дарогу



Жыхары вуліцы Механізатарскай аграгарадка Малеч, сярод якіх шмат пенсіянераў, узбунтаваліся. Ім надакучыла мець у сябе дарогу, якая больш падобная на балота, па якой ні праехаць, ні прайсці. Пасля шматлікіх скаргаў уладам, дарогу прайгрэйдавалі. Але гэта плёну не дало, кажуць людзі, якія сабраліся на стыхійны сход:

– І заўсёды тут бруд, і засёды гразь. Колькі я тут жыву, не памятаю, каб рабілася нейкая падсыпка.

– Нечага тут грэйдаваць, калі тут адны калдобы.

– Як дзецям у школу хадзіць. Тут на байдарцы трэба выплываць. Або трэба ў гумовых ботах весці да пачатку вуліцы, а там пераабуваць, каб дзеці ішлі ў школу.

– Я ўжо гаварыў дзесяці старшыням. Зрабім, зробім, зробім… А калі зробім?

img_6309

Старшыня Малецкага сельскага выканкама Людміла Саламянюк паведаміла, што пытанне падсыпкі дарогі на кантролі:

– На мінулым тыдні было выканана грэйдаванне. Справа ў тым, што ўсе дарогі на тэрыторыі сельсавета знаходзяцца на балансе Бярозаўскага ДРУ-102. У сувязі з адсутнасцю фінансавання, вось такое няякаснае выкананне работ. Пытанне на кантролі, як толькі з’явіцца магчымасць, будзе выканана падсыпка.

Людзі рыхтуюць калектыўны зварот да ўладаў.  І не збіраюцца адступаць ад свайго намеру дамагчыся рамонту дарогі на іх вуліцы.

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце:

Беларускае Радыё Рацыя