Агучаны прысуд Сяргею Рыжову



Сяргею Рыжову прысудзілі 6,5 гадоў пазбаўлення волі і выплату кампенсацыі. Яго судзілі за хуліганскія дзеянні і гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару. Суд над віцебскім палітыкам распачаўся 25-га сакавіка і праходзіў у закрытым рэжыме. У судзе разглядаўся інцыдэнт, які адбыўся у Віцебскім выцвярэзніку ўвосень 2013 году.  Рыжоў скардзіўся, што ў выцвярэзніку яго збівалі міліцыянты, а тыя цвердзілі, што Рыжоў хуліганіў.

У 2010 годзе Сяргей Рыжоў удзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі, але спыніў яе на этапе збору подпісаў. Сёлета ён зноў абвесціў пра намер удзельнічаць у выбарах.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота vitebskspring.org