Акруговая камісія папярэдзіла Міколу Чарнавуса



Баранавіцкая Заходняя акруговая камісія №5 абвясціла два папярэджанні экс-кандыдату на выбарах у Палату прадстаўнікоў Міколу Чарнавусу (старэйшаму) нібы за адзін і той жа праступак – канфлікт са студэнтамі падчас назірання ва ўчастковых камісіях гэтай акругі. Папярэджанні падпісала старшыня камісіі Таццяна Латышава. Гаворыць Мікола Чарнавус:

– Па гэтай акрузе я назіральнікам не мог быць, бо па Выбарчым кодэксе – гэта парушэнне. Я быў на акрузе №6. І мяне нават не запрасілі ў камісію – без мяне вырашылі, без мяне пастанавілі.

Мікола Чарнавус (старэйшы) прыняў удзел у выбарах у якасці кандыдата па выбарчай акрузе №5. На ягоную думку, цяпер пачынаецца ціск на найбольш актыўных падчас выбарчай кампаніі апазіцыянераў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org