На акцыю ІП у Гародні прыйшло каля 30 чалавек



У Гародні на плошчы Леніна 29 лютага трэці раз сабраліся прадпрымальнікі, каб выказаць свой пратэст супраць указа № 222, які забараняе гандляваць без сертыфікатаў.

mityng16456

На месцы знаходзіўся наш карэспандэнт:

– Мітынг ужо закончыўся, ён цягнуўся не больш за гадзіну. На плошчы сабралася ўсяго каля 30 чалавек. Яны разышліся нават не дачакаўшыся, калі да іх выйдзе хтосьці з прадстаўнікоў улады. З кожным разам прыходзіць усё менш і менш прадпрымальнікаў. Некаторыя ІП збіраюцца ў сакаваіку выйсці на працу, нягледзячы на пагрозу вялікіх штрафаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня