Акцыя кампаніі “Беларусы абіраюць Еўропу!” у Кобрыні



Працягваецца хваля акцый у рамках кампаніі “Беларусы абіраюць Еўропу!”. Гэтым разам валанцёры кампаніі наведалі горад Кобрынь. У цэнтральным парку горада на працягу амаль дзвух гадзін было раздадзена больш за паўтысячы буклетаў. У гэтых  буклетах на простых прыкладах і інфаграфіцы паказаная не толькі вялізарная розніца ў сацыяльна-эканамічнай сферы паміж Еўразвязам і Беларуссю, але і тыя карысці, якія магла бы прынесці інтэграцыя Беларусі ў ЕЗ. Мінакі з цікаўнасцю чыталі буклеты, дзяліліся сваімі поглядамі і меркаваннямі. На жаль, знаходзіліся людзі, якія нават пры адным позірку на сімволіку ЕЗ выказвалі сваё абурэнне і адмоўнае стаўленне. Гэта вынік шматгадовай прапаганды беларускіх праўладных і расейскіх СМІ, дзе ЕЗ падаецца як варожы сусвет, дзе “брудна на вуліцах” і ўсе скрозь вычварэнцы. Менавіта на такіх грамадзянаў у першую чаргу і скіраваная дадзеная інфармацыйная кампанія. Пасля непрацяглай гутаркі большасць мінакоў усё ж бралі буклеты і абяцалі іх абавязкова прачытаць.

Інфармацыйная акцыя працягнулася расклейкай плакатаў з лагатыпам кампаніі на дошках аб’яў каля пад’ездаў дамоў і іншых людных месцах.

Беларускае Радыё Рацыя