Актывісты з Берасцейшчыны неслі вахту ў Курапатах



Актывісты з Берасця, Кобрыні і Баранавіч неслі суткавую вахту ў Курапатах. Яны не толькі самі наведалі святое месца, якое знаходзіцца ў небяспецы, але і завезлі прадуктовую пасылку. Кажа Алесь Мех з Кобрыні:

– Нашу варту падтрымалі кобрыньскія прадпрымальнікі. Хтосьці аплаціў паліва, нехта прывозіў прадукты, якія мы перадалі на варту Курапатаў. Пабачылі магутную сілу салідарнасці людзей. Магчыма, менавіта гэтая салідарнасць людзей, грамадства выратуе не толькі Курапаты, але і ўсю Беларусь.

Нягледзячы на вывад будаўнічай тэхнікі з пляцоўкі каля Курапатаў, вахта ў Курапатах працягваецца. І будзе працягвацца да канчатковай перамогі, пакуль не будзе законных рашэнняў і дзеянняў па вяртанні вырванага ўчастка ў ахоўную зону Курапатаў.

Беларускае Радыё Рацыя