Алесь Чаркашын. „Не здавайся!” – прэм’ера кліпа



На дзень Беларускай вайсковай славы прыпалі 9 дзён па смерці „Тараса” – беларускага добраахвотніка Алеся Чаркашына. У гонар усіх беларускіх ваяроў сёння – прэм’ера кліпа на песню АлесяЧаркашына „Не здавайся!”.

„З Алесем пазнаёміўся на перадавой у Песках, падчас здымак да фільму „Білорус„. Вясёлы, жыццярадасны хлопец, вернік. Аднойчы ўзяў у рукі гітару і тады я пачуў яшчэ чарнавую версію песні „Не здавайся”, яна моцна закранула мяне, – гаворыць рэжысёр-дакументаліст Антось Цялежнікаў. – Я прапанаваў зрабіць яе музычным трэкам майго фільму. Алесь ахвотна пагадзіўся. Праз некалькі месяцаў песню запісалі ў студыі”.

Паводле Антося Цялежнікава, ідэя зрабіць кліп на гэтую песню з’явілася пасля прэзентацыі фільму: „я змантаваў кліп з нявыкарыстаных для стужкі матэрыялаў, паказаў Алесю чарнавы мантаж, яму спадабалася, думаў пра тое як зрабіць прэзентацыю з ягоным удзелам. Апошні кантакт з ім адбыўся 6 жніўня, я абяцаў што неўзабаве адбудзецца прэзентацыя кліпу. Праз два дні ён быў паранены ў баі пад Старагнатаўкай. Апошнія радкі песні „Не здавайся”, на жаль, апынуліся для яго прарочымі…

28 верасня Алесь адышоў у лепшы свет. Я адшукаў рэдкія кадры дзе з’яўляўсятвар Алеся, ён катэгарычна не хацеў трапляць у кадр, хвалюючыся за бяспеку сваіх блізкіх і родных у Беларусі. Кліп быў перамантаваны… Хацеў бы каб ён быў запрэзентаваны менавіта 8 верасня ў Дзень беларускай вайсковай славы, дзе цяпер ёсць месца і для нашага беларускага героя – Алеся Чаркашына”.

belsat.eu