Алесь Крой: «Ці будзе каму назваць мову роднай?»



«Калі не зрушыцца працэс стварэння беларускамоўных класаў, то ў часе наступнага перапісу насельніцтва не будзе каму назваць мову роднай», — сказаў старшыня абласной рады Таварыства беларускай мовы Алесь Крой у часе дыскусіі ў Цэнтры гарадскога жыцця наконт моўнай сітуацыі ў школах Гарадзенскага раёна і вобласці, якую прадставілі гарадзенцам актывісты Таварыства беларускай мовы.

— Па Гарадзенскім раёне у нас сёння засталося 2 сярэднія беларускія школы, а таксама ў нас у Гародні 2 школы, у якія звычайна бацькі вядуць сваіх дзетак у цэнтры раёнаў Дзевятоўка і Вішнявец, гэта 32-ая і 34-ая школа. Калі бацькі будуць пісаць больш заяваў у беларускія класы і усё ж такі намагацца, бо яны маюць канстытуцыйнае права навучацца па-беларуску, тады яны перамогуць.

«Штогод у рускамоўных школах некалькі дзесяткаў беларускамоўных класаў утвараецца, аднак, у апошнія гады гэтая тэндэнцыя ідзе на спад»,— адзначыў Алесь Крой.

Беларускае Радыё Рацыя