Алесь Лагвінец выйшаў з руху «За свабоду»



45-гадовы палітык, які раней быў адным з намеснікаў Аляксандра Мілінкевіча ў руху «За свабоду», пакінуў шэрагі арганізацыі. Рада руху «За свабоду» прыняла да ведама заяву аб выхадзе з арганізацыі былога намесніка старшыні руху палітолага Алеся Лагвінца. Сам Лагвінец адмаўляецца каментаваць прычыну гэтага рашэння:

– Я вырашыў, што не каментую гэта публічна. З усімі рухаўцамі я гатовы прыватна гэта абмяркоўваць, але публічна гэта не каментую. Гэта праўдзівая інфармацыя. На сайце руху “За свабоду” напісана. Але я асабіста публічна нічога не каментую.

Кіраўнік Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч сказаў, што галасавання па заяве Лагвінца не было.

Беларускае Радыё Рацыя