Аліна Талай стане настаўніцай беларускай мовы



Беларуская лёгкаатлетка, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы правядзе спецыяльныя дадатковыя ўрокі беларускай мовы і літаратуры для малодшых школьнікаў.

Заняткі адбудуцца ў рамках сацыяльнага адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з Velcom» і пройдуць у Пінску 5 кастрычніка.

Галоўная задача гэтага праекта — падтрымаць і развіць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры ў школьнікаў 2-3 класаў. Ініцыятарам праекта выступіла кампанія Velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

gi-23566-118036-big

Талай лічыць, што такія ініцыятывы вельмі актуальныя для нашай краіны, і кажа, што з радасцю яе падтрымае.

Цягам першага месяца новага навучальнага года спецыяльныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры прайшлі ў Берасці, Кобрыні, Баранавічах і Бярозе. У першыя дні кастрычніка каманда арганізатараў і настаўнікаў праекта прыедзе з займальнымі заняткамі ў школы Пінска і Лунінца. У гэтых гарадах распавядаць пра беларускую мову, літаратуру і культуру ў новай форме для малодшых школьнікаў будзе і Юрый Жыгамонт — адзін з пастаянных настаўнікаў праекта.

gi-23566-118037-big

Пасля Берасцейскай вобласці ў сацыяльнай адукацыйнай ініцыятыве «Чытаем па-беларуску з Velcom» прыме ўдзел 25 школ Гарадзенскай вобласці. За час існавання праекта ўжо больш 8 000 вучняў паўдзельнічалі ў дадатковых уроках роднай мовы, дзе ў ролі настаўнікаў выступалі шматлікія беларускія пісьменнікі, акцёры, тэлевядучыя, спартоўцы. Плануецца ахапіць 150 школ па ўсёй Беларусі.

Паводле charter97.org