Аляксандр Бяльчук: Не спадзяюся на справядлівасць



Справа ўладальніка вялікай дапаможнай гаспадаркі Аляксандра Бельчука з вёскі Арлянка Маларыцкага раёну была разгледжана ў судзе касацыйнай інстанцыі паводле пратэсту Вярхоўнага суда. Бяльчук адсядзеў тры месяцы арышту нібыта за збіццё інспектара ДАІ Берасцейскага раёну Сяргея Неліповіча. Хоць доказу збіцця суду прадстаўлена не было. А фактычна пацярпелым аказаўся сам Аляксандр Бяльчук.

IMG_1270

Аляксандр Бяльчук

Тым не менш рашэнне суда адмянілі толькі ў частцы пра акуляры, якія памылкова аддалі Неліповічу. У астатнім рашэнне не змянілі, кажа фермер:

– Спадзявацца на справядлівасць у нашай краіне няма сэнсу. ДАІ Берасцейскага раёна расфармавана, усе работнікі пайшлі ў розныя ДАІ, а сам Неліповіч пайшоў на павышэнне – начальнікам ДАІ Камянецкага раёна. Здзейсніў подзвіг – ёсць за што павышаць.

 Праваабаронца з Берасця Уладзімір Вялічкін лічыць такое рашэнне чыстай прафанацыяй:

– Калі выступае пракурор, ён кажа: судом устаноўлены факт незаконнага выкарыстання транспартнага сродку, а таму прыгавор трэба лічыць сапраўдным. Калі суд, параіўшыся, прымае рашэнне, вярнуць акуляры спадару Бельчуку. Справа тычыцца чаго? Бельчука збіў міліцыянт. І чамусьці не міліцыянт, а Бяльчук адсядзеў тры месяцы.

Канфлікт узнік 9 траўня 2014 году, калі інспектар ДАІ Сяргей Неліповіч прыехаў у прыватны двор канфіскаваць самаробны трактар Бельчука. Гаспадар закрыў трактар у гараж. Гэта выклікала нервовую рэакцыю інспектара. Паводле сведак, ён кінуўся на Аляксандра Бельчука.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце