Аляксандр Гойшык: 40 краінаў і дзясяткі тысяч кіламетраў



Вандроўнік з Менску Аляксандр Гойшык за 12 гадоў падарожжаў наведаў больш за сорак краінаў і праехаў дзясяткі тысяч кіламетраў. Як танна падарожнічаць па свеце і што цікавага можна сустрэць у час такіх вандровак Аляксандр падзяліўся з гарадзенцамі. Гэта адбылося ў час сустрэчы пад назвай «Аўтаспын» на гарадзенскіх курсах “Мова Нанова”.

Аляксандр Гойшык падзяліўся сваімі парадамі адносна падарожжаў:

— Варта рыхтавацца да падарожжа збіраючыся куды б ні было: ці то ў суседнюю краіну, ці ў далёкую краіну, ў Еўропу ці ў Азію, ці ў Афрыку, — варта зрабіць пэўнае даследаванне. Пачытаць у інтэрнэце, што цябе можа чакаць і на што варта разлічваць там. Каб не было такога, што ты прыехаў, у цябе ўсе грошы на картачцы, картачка віза, а ў Кітаі картачка віза не працуе, бо не працуе і ўсё.  

Апошняе падарожжа было звязанае з азіяцкімі краінамі былога Савецкага Саюза, распачалося яно ў Кыргызстане і доўжылася некалькі месяцаў. А ўжо неўзабаве Аляксандр рыхтуецца да новай вандроўкі на паўгода аўтастопам ў Бірму.

 

Беларускае Радыё Рацыя