Аляксандр Кабанаў пакуль на волі



На першым судовым паседжанні, якое вёў старшыня суда Вадзім Мазоль, было прынята хадайніцтва Кабанава  наконт адваката. Чарговы судовы працэс перанесены на 21 сакавіка а 12-й гадзіне.

Суда ён чакаў у ізалятары часовага ўтрымання, куды прывезлі яго яшчэ з вечара 14-га сакавіка, кажа Аляксандр Кабанаў:

 – У аддзяленні сказалі мне напісаць тлумачэнні. Я адмовіўся. Я зразумеў, што мяне зачыняць, сказалі, каб паклаў на стол рэчы.

Паводле праваабаронцы Сяржука Русецкага, праваахоўныя органы выканалі загад зверху: не дапусціць Кабанава ў Менск 15-га. Кабанаў зноў будзе арыштаваны 21-га, каб не мець магчымасці паехаць на агульнанацыянальнае свята 25 сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя