Аляксандр Сахарук выйграў суд касацыйнай інстанцыі



Актывіст Берасцейскага абласнога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандр Сахарук выйграў суд касацыйнай інстанцыі.

Пісьмовае папярэджанне, атрыманае ў судзе Ленінскага раёна, знята. Суддзя суда Ленінскага раёна Руслана Сенько палічыла пікетам збор подпісаў супраць Дэкрэта №3. У абласным судзе мне ўдалося даказаць, што Гэта быў менавіта збор, а не пікет, кажа Аляксандр Сахарук:

— Я не вінаваты і паведаміў пра гэта суддзі. Суд улічыў нестыкоўкі ў справе, спаслаўся на закон, на тое, што я сапраўды не вінаваты, падтрымаў мае патрабаванні і вызваліў мяне ад гэтага артыкула.

Паводле кіраўніка абласнога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Зінады Міхнюк, Аляксандр Сахарук быў адзіны пакараны з вялікай колькасці сябраў прафсаюза, якія збіралі подпісы супраць Дэкрэта №3 па ўсёй краіне. Справядлівае разбіральніцтва ў судах у справах дэмакратычнай грамадскасці – рэдкая справа. Але сёння менавіта той выпадак.

Беларускае Радыё Рацыя