Аляксандр Сілкоў: Галоўнае – падлік галасоў…



Рэгіянальны кіраўнік кампаніі «Права выбару» Аляксандр Сілкоў распавёў пра свой удзел у парламенцкай кампаніі.

Аляксандр Сілкоў: Ужо вызначыліся, што абавязкова будзем назіраць на выбарах. Выбярэм акругі, дзе будуць удзельнічаць моцныя кандыдаты, і будзем рабіць татальнае назіранне. Ахопім як мінімум 10 акруг, дзе нашы назіральнікі будуць працаваць, як кажуць, ад пачатку і да канца. У першую чаргу будзем звяртаць увагу на празрыстасць падліку галасоў і наша прадстаўніцтва ва ўчастковых і акружных камісіях. Але ўсё будзе залежыць ад таго, колькі людей падрыхтуем. 

РР: Колькі людзей вы плануеце задзейнічаць?

Аляксандр Сілкоў: Пакуль мяркуем, што ў межах кампаніі будуць задзейнічаны 1500-2000 назіральнікаў. Увогуле, заўсёды ёсць праблема з чалавечым рэсурсам, але гэта першая кампанія, дзе, мяркуецца, будзе шмат дэмакратычных кандыдатаў, таму спадзяемся, і яны падцягнуць да назірання сваіх прадстаўнікоў. Праўда, зараз назіраецца пэўная палітычная апатыя.

РР: Што вы маеце на ўвазе, калі кажаце пра “моцных кандыдатаў”?

Аляксандр Сілкоў: Прынамсі гэта тыя палітыкі, чые прозвішчы на слыху. У якіх ёсць моцная каманда, хто праводзіць арганізаваную кампанію, у каго маецца пазнавальнасць.

РР: Якім вынікам вы будзеце задаволены пры назіранні за падлікам галасоў?

Аляксандр Сілкоў: Калі кожны чалец участковай камісіі і кожны назіральнік будзе бачыць змест кожнага бюлетэня. Натуральна, раней такое было магчыма, але пабачым, як будзе зараз. Калі што – будзем пісаць скаргі.

РР: А празрыстыя скрыні ці ўплываюць на вынікі галасавання?

Аляксандр Сілкоў: Абсалютна не. Пакуль участковыя камісіі будуць стварацца без нашых прадстаўнікоў і прадстаўнікоў кандыдатаў, адсачыць падлік галасоў немагчыма. А падлік – гэта галоўнае, што ўплывае на вынік.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя