Аляксандр Смалянчук: Гэта хутчэй Дзень смутку, Дзень памяці



З 1995-га года, дзякуючы ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі, у Беларусі вярнулі святкаванне 7 лістапада як Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Гісторык Аляксандр Смалянчук, які на працягу многіх гадоў даследуе камуністычнае мінулае ў памяці жыхароў Заходняй Беларусі, лічыць, што падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі безумоўна мелі вялікае гістарычнае значэнне, але зараз можна толькі разважаць са знакам плюс ці мінус.

– Краіна апынулася ў стане жудаснай грамадзянскай вайны, у якой, па некаторых падліках, страцілі столькі ж, колькі і ў сусветную вайну. Дыктатура бальшавікоў, калектывізацыя вёскі, сталінскія рэпрэсіі 37-га году і пазнейшых гадоў – усё гэта пачатак страшнай трагедыі. І агульнарасейскай, калі казаць пра тую дзяржаву, якая існавала да 1917 года, і беларускай, між іншым, таму што Курапаты – гэта працяг падзеяў 17-га году. Тут трэба не святкаваць, а рабіць Дзень смутку, Дзень памяці.

На сённяшні дзень толькі 2 краіны з усёй постсавецкай прасторы адзначаюць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – Беларусь і Кыргызстан.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя