Аляксандр Смалянчук: Нас аб’ядноўвае толькі пашпарт



Незалежныя Рэспублікі Польшча і Беларусь у 1918-м годзе атрымалі шанец утварыць свае незалежныя краіны, аднак лёсы дзвюх суседніх народаў пайшлі рознымі шляхамі.

Гісторык Аляксандр Смалянчук лічыць, што менавіта свая армія, дыпламатычнае прадстаўніцтва і мацнейшая нацыянальная ідэя дазволілі Польшчы не згубіць утворанай краіны. А ўнутраныя канфлікты, падзеленасць беларускага руху і адсутнасць свайго войска сталі вызначальнымі для слабасці ўтворанай Беларускай Народнай Рэспублікі. Няспеласць тагачаснай народнай ідэі дагэтуль адгукаецца на  нацыянальнальнай свядомасці беларусаў:

– Калі казаць пра Беларусь, то нашы ўнутраныя рэсурсы абсалютна не выкарыстаныя. Я маю на ўвазе, што нават не тое, што мы маем у недрах зямлі, вядома, што шмат мы не маем, не выкарыстаныя проста чалавечыя рэсурсы. Да гэтага часу такое ўражанне, што беларуская нацыянальная ідэя не з’яўляецца ідэяй, якая яднае людзей. Спроба стварыць нейкую дзяржаўную ідэалогію абсалютна не зразумелая, да гэтага часу такое ўражанне, што апроч сіняга пашпарта Рэспублікі Беларусь, на самой справе людзей не шмат яднае.

Гэта безумоўна слабасць Беларусі, лічыць гісторык.

Беларускае Радыё Рацыя