Аляксандра Кабанава зноў затрымалі



Бярозаўская міліцыя забрала ў чарговы раз актывіста кампаніі супраць Дэкрэта №3, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава. У 20.20 прыйшлі да яго дадому і сказалі, што павінны даставіць у аддзел для допыту па Маршы недармаедаў 5 сакавіка ў Берасці.

Тэлефон Кабанава перастаў адказваць адразу, – кажа праваабаронца Сяржук Русецкі.

– Паколькі на заўтра, 15 сакавіка, запланаваная акцыя, адным з арганізатараў якой з’яўляецца Аб’яднаная грамадзянская партыя, прычым спадар Кабанаў збіраўся ехаць на яе. Такім чынам  абмяжоўваюць колькасць магчымых удзельнікаў заўтрашняй акцыі.

Паводле Сяржука Русецкага, хутчэй за ўсё Кабанава заўтра зноў будуць судзіць. Без арышту не абыйдзецца, каб не дапусціць актывіста на мерапрыемства 25 сакавіка ў Менск.

Беларускае Радыё Рацыя