Аляксандра Меха выклікаюць у ваенкамат



Кобрыньскія праўладныя структуры ціснуць на былога кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Аляксандра Меха. 12-га верасня падчас акцыі “За новыя свабодныя выбары” ў Менску шэсць гадзін яго пратрымала ў сваім будынку міліцыя.

dsc_0562

Сёння ж яму патэлефанавалі з ваенкамата і сказалі прыйсці 19-га верасня а 16-й. Прапанову Меха перанесці сустрэчу на сёння не прынялі. Прычыны выкліку не паведамілі і толькі ўручылі павестку на 19-га. Мех лічыць такі выклік нечым новым у пераследзе ўладаў:

– Я ім сказаў, давайце я прыду да вас 15-га верасня. Яны адказалі, што толькі ў панядзелак а 16-й гадзіне. Бо той чалавек, які павінен са мной паразмаўляць, будзе толькі ў гэты час. Магчыма, гэта для таго, каб увесь гэты час трымаць мяне ў Кобрыні і каб я не трапіў 19-га на акцыю ў Менск.

19-га верасня а 19-й у Менску адбудзецца акцыя „Праспект нацыянальнага сцяга”. Верагодна, што падчас яе правядзення актывісты з рэгіёнаў зноў будуць пад пільнай увагай міліцыі.

wp_20160915_15_01_20_pro

Беларускае Радыё Рацыя