Амаль 40 пратаколаў складзена за пікеты ў падтрымку Пальчыса



На ўдзельнікаў пікетаў салідарнасці з Эдуардам Пальчысам за 4 дні ўжо складзена 39 пратаколаў.

22222

Нягледзячы на пераслед актывісты штодня збіраюцца пад вокнамі Менскага гарадскога суда каб выказаць падтрымку журналіста. Эдуарду Пальчысу, вядомаму пад псеўданімам «Джон Сільвер» пагражае да 5 гадоў турмы. «Мы сталі пікетам насупраць суда ад самага пачатку працэсу,» — гаворыць сустаршыня БХД Павел Севярынец:

Гэта вельмі добра чуваць у залі суда. Як нам паведамляе адвакатка, там чуваць усё, што мы тут скандуем і гаворым. Гэта падтрымлівае Эдуарда і гэта самае галоўнае, бо ў залі суда ў яго такой падтрымкі быць не можа — суд закрыты. З раніцы на гэты момант аформілі ўжо 6 пратаколаў: на Змітра Дашкевіча, Сяргея Пальчэўскага, Рамана Ганчарова, Наталлю Гарачку, Алеся Макаева і мяне.

 

«Агулам гэта 39 пратаколаў за гэтыя дні,» — падсумаваў Павал Севярынец. Эдуарда Пальчыса абвінавачваюць у распальванні міжнацыянальнай варажнечы і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў на сайце 1863x.com. Пад час брыфінгу ў Менску памочнік Дзяржсакаратара ЗША пра справах Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк адзначыла аб увазе амерыканскага ўрада да гэтай справы. Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Эдуарда Пальчыса палітычным зняволеным.

41a1ad7a0bbca4ca843a8d43e9fa5d58d02e6c5ab73ef4e9e1pimgpsh_fullsize_distr

111111111

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя