Ананімныя алкаголікі: можна прыйсці ў любы момант



“Служэнне, лячэнне, адзінства” – пад такім дэвізам амаль 17 гадоў дзейнічае ў Гародні таварыства ананімных алкаголікаў, якое ў 9 групах аб’ядноўвае больш 200 чалавек – мужчын і жанчын, якія ў свой час сутыкнуліся з праблемай алкагольнай залежнасці і з дапамогай таварыства пазбавіліся дрэннай звычкі.

Як сцвярджае гарадзенец Вальдэмар, у таварыстве чакаюць кожнага, хто мае праблему алказалежнасці і жадае яе пазбавіцца:

– Каля 40% людзей, якія прыходзяць у ананімныя алкаголікі, не ўжываюць алкаголь адразу – з гэтага ж моманту. Пасля пэўных зрываў – 25%. Астатнія людзі, прынамсі, ведаюць, што ёсць такая супольнасць, куды можна прыйсці ў любы момант. Калі чалавек “сарваўся” ніякіх штрафных санкцый няма, ён проста прыходзіць на сходы і спрабуе далей заставацца цвярозым. 

Групы ананімных алкаголікаў, якія дзейнічаюць у Гародні, маюць дзяржаўную рэгістрацыю, а свае сустрэчы зазвычай арганізоўваюць пры касцёлах і цэрквах, у памяшканнях паліклінік і ў абласным наркалагічным дыспансэры.

Беларускае Радыё Рацыя