Анатоль Трафімчык: Слуцкі збройны чын – змаганне за Беларусь



96 гадоў таму на Случчыне выбухнула антыбальшавіцкае паўстанне, удзельнікі якога выступілі за ідэалы незалежнай Беларусі. Больш за месяц, з 27 лістапада па 31 снежня 1920 году, ад 4 да 10 тысяч беларускіх добраахвотнікаў утрымлівалі амаль 100-кіламетровую лінію фронта.

Кандыдат гістарычных навук Анатоль Трафімчык лічыць, што бальшавікам было выгадна прадставіць Слуцкі збройны чын як звычайны сялянскі бунт:

– Дзякуючы Паўлу Жаўрыду вырулілі на ідэалогію Беларускай Народнай Рэспублікі. Калі б ён не змог тут перакруціць пад гэтую ідэалогію, то гэта магло б аказацца бунтам. Бальшавікам выгадна было гэта падаць як нейкі бунт. Выгадна было падаць, як інспірацыю палякаў. Але ні ў якім разе не падаваць гэта як паўстанне пад лозунгамі незалежнай Беларусі.

Слуцкае паўстанне, нягледзячы на вялікую падтрымку з боку беларускага насельніцтва, пацярпела паразу. Прычынамі гэтага былі як колькасная перавага Чырвонай арміі, так і недахоп зброі і амуніцыі.

Беларускае Радыё Рацыя