Андрэй Аляхновіч: Працуем над другім томам “Хронікі палітычнага тэрору”



29 верасня ў Воршы адбылося абмеркаванне дакументальнай кнігі “Хронікі палітычнага тэрору 1918-2008”.  Аўтар-укладальнік Андрэй Аляхновіч сказаў, што цяпер ідзе праца над працягам – Другім томам кнігі. Ужо знойдзеныя факты пра новыя асобы рэпрасаваных – 294 біяграфіі.

Ігар Казмерчак, адзін з ініцыятараў кампаніі “Мы аршанцы, мы беларусы”, пачынаючы сустрэчу, cказаў, што кніга “Хронікі палітычнага тэрору” распавядае пра людзей, “якія не па сваёй волі былі звязаныя ў Воршай а нкаторых з іх тут ў аршнаскіх Кабыляках расстралялі”.  IMG_5177

 На фота: Ігар Казмерчак і Андрэй Аляхновіч.

Кніга “Хронікі палітычнага тэрору. Крупскі рэгіён. 1918-2008” прысвечаная людзям, расстраляным за свае погляды. Даведнік утрымлівае звесткі пра рэпрасаваных і расстраляных Крупскага і Халапеніцкага рэгіёну, а таксама тэксты Сяргея Дубаўца, напісаныя да 20-годдзя адкрыцця праўды пра Курапаты. Аўтар-укладальнік – даследчык з Крупак Андрэй Аляхновіч, рэдактар Сяргей Дубавец.

Андрэй Аляхновіч сказаў:

– Рэпрэсіі не скончыліся ў 1953 годзе, яны працягваюцца. Іншы маштаб, іншыя формы. Але рэпрэсіі працягваюцца. Градус страху ў грамадстве застаецца. Мы не прагаварылі тэму рэпрэсій, нашы бацькі замоўчвалі гэтую тэму, бо баяліся за наша жыццё. Гэтая траўма шмат у чым тлумачыць і нашае сённяшняе жыццё.

У кнізе „Хронікі палітычнага тэрору” шмат інфармацыі і фактаў з архіваў спецслужбаў, якія публікуюцца ўпершыню, а таксама шмат аўтэнтычных фотаздымкаў расстраляных ды іх сем’яў.

 Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя