Андрэй Палуда: Тэма па-ранейшаму на парадку дня



“Адмена смяротнага пакарання толькі адна з умоў вяртання Беларусі статусу спецыяльна запрошанай у Парламенцкую асамблею Рады Еўропы, але важна што тэма па-ранейшаму на парадку дня”, – кажа Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. А ў справе адмены “расстрэльных прысудаў” беларускія чыноўнікі паводзяць сябе неадназначна, – тлумачыць праваабаронца.

– Яны кажуць, што гэта пытанне часу і мы калісьці мусім вырашыць гэтую праблему. З іншага боку, гэта такі сур’ёзны індыкатар, які падкрэслівае, у тым ліку, набліжэнне пазіцыі, як беларускай улады, так і еўрапейскай, Еўразвязу. І зразумела, што пытанне смяротнага пакарання па-ранейшаму стаіць на павестцы дня, і на сённяшні дзень яно з’яўляецца адным з асноўных пытанняў на перамовах сярод палітыкаў.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў спадзяюцца на вяртанне Беларусі статусу спецыяльна запрошанай у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, – заявіў старшыня парламенцкай камісіі па міжнародных справах Віталь Бусько.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя