Аншлаг на гомельскім фэсце для цяжарных «Мама для мамы»



250 чалавек паўдзельнічалі ў дабрачынным фестывалі для цяжарных «Мама для мамы». Падобнае мерапрыемства адбылася ўпершыню ў Гомелі. Жанчын цікавіла шмат тэмаў: ад таго, якая радзільня лепшая, да таго, ці браць з сабой на роды партнёра. Нягледзячы на тое, што фэст рэкламавалі толькі ў інтэрнэце, на мерапрыемстве назіраўся аншлаг. Як гавораць арганізатары, на фестываль запісалася больш чалавек, чым маглі змясціць залы. А памяшканне, дзе псіхолаг разбірала страхі цяжарных перад родамі, было поўнае эмоцыяў: слёз і перажыванняў.

1

2

3

Адзін з арганізатараў фэсту, шматдзетны бацька Мар’ян Голуб гаворыць, што ідэя правядзення мерапрыемства з’явілася год таму.

— Усё так склалася, што мы вырашылі, трэба зрабіць у гэтым годзе такі фестываль. Пазнаваўча-забаўляльны. Гэта дабрачынны фестываль, каб тыя мамы, якія не могуць прыйсці на камерцыйныя курсы, маглі свядома паўдзельнічаць у падрыхтоўцы да родаў. Хтосьці нават прыйшоў з мужам.

4

5

6

У праграме фэсту былі майстар-класы па слінганашэнні, дыханні ў родах, кансультацыі медыкаў. Фестываль з’яўляецца дабрачынным. Адна з арганізатараў мерапрыемства доўла Вольга Голуб гаворыць, што ўсе спецыялісты пагадзіліся працаваць на ім бясплатна.

— Дамовіцца было няцяжка. Нават можна было і болей спецыялістаў запрасіць. Але ў нас не хапіла б памяшканняў для ўсіх. Усе спецыялісты з вялікім задавальненнем пагадзіліся ўдзельнічаць. Гэта звязана з тым, што такіх мерапрыемстваў у нашым горадзе не праводзілася.

7

8

9

10

11

12

13

14

15

Фестываль «Мама для мамы» доўжыўся ўвесь дзень: з 11 дня да 17 вечара. Скончылася мерапрыемства канцэртам класічнай музыкі.

Юлія Сівец, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Юлія Сівец