Аператара «Белсата» Аляксандра Баразенку асудзілі на 15 сутак



У Менску працягваюцца шматлікія працэсы супраць удзельнікаў святкавання Дня Волі 25 сакавіка. Пад рэпрэсіі патрапілі нават журналісты. Журналіст „Комсомольской правды” у Беларусі Раман Пратасевіч асуджаны на 10 сутак арышту. Аператар тэлеканалу Белсат Аляксандр Баразенка асуджаны ў судзе Маскоўскага раёна (суддзя Таццяна Мотыль)  на 15 сутак. Па словах журналіста, абвінавачванне ў нецэнзурнай лаянцы і размахванні рукамі было бязглуздым і абсалютна не даказаным. «Але я ведаю, у якой краіне жыву», — сказаў Аляксандр Баразенка:

— Я быў гатовы і да 15-ці да штрафу, я не быў гатовы да таго, што суд прызнае ўсю тую бязглудзіцу, якую неслі сведкі і якая напісана ў пратаколе, — гэтага я не чакаў. Я чакаў, што яны зробяць максімальна для сябе разумны крокі і выпішуць штраф, але хіба што камусьці я сапраўды наступіў на бальны мазоль. Будуць помсціць.

Журналіст сказаў, што рэпрэсіі не прымусяць яго спыніць сваю прафесійную дзейнасць. «Вянуся і працягну працаваць. Усё будзе добра», — сказаў ён.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск