Апошні званок для вучняў гарадзенскага ліцэя імя Элізы Ажэшкі



Для амаль ста васьмідзесяці вучняў гарадзенскага ліцэя імя Элізы Ажэшкі, што дзейнічае пры грамадскім аб’яднанні “Polskа Macierz Szkolnа”, празвінеў апошні званок. Большасьць выпускнікоў выказала жаданне працягваць навучанне ў польскіх універсітэтах.

macierz11

Як зазначае старшыня грамадскага аб’яднання “Polskа Macierz Szkolnа” Станіслаў Сенкевіч, у гэтым годзе колькасць выпускнікоў большая чым у мінулым на пяцьдзсят вучняў. І гэта з’яўляецца сведчаннем запатрабаванасьці вывучэння польскай мовы ў Гародні:

– Мяняюцца праграмы, мяняюцца адносіны ўладаў да формаў навучання, улады не даюць магчымасці вывучаць мову ў агульнаадукацыйных школах. Таму, зарумела, людзі шукаюць магчымасцяў у іншых месцах. Такія магчымасці дае  грамадскае аб’яднанне “Polskа Macierz Szkolnа”. Яна праводзіць навучанне не толькі ў Гародні, але і ў Пінску, Менску, Слоніме, Валожыне.

У гэтым годзе грамадскае аб’яднанне “Polskа Macierz Szkolnа” адзначае сваё дваццацігоддзе існавання ў Беларусі. Арганізацыя займаецца адукацыйнай дзейнасьцю і папулярызацыяй польскай культуры. Заняткі польскай мовы, якія арганізоўвае  “Polskа Macierz Szkolnа”, наведвае некалькі тысяч дзяцей і дарослых па ўсёй краіне.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня