Апублікавана відэа абломкаў самалёта EgyptAir



На YouTube з’явілася відэа знойдзеных абломкаў і рэчаў з самалёта A320 авіякампаніі EgyptAir, які ўпаў у Міжземнае мора.

На відэа бачныя часткі корпуса самалёта з лагатыпам авіякампаніі EgyptAir, часткі крэслаў, а таксама рэчы некаторых пасажыраў і выратавальныя камізэлькі.

Нагадаем, 19 траўня Airbus A320 авіякампаніі EgyptAir, які ажыццяўляў рэйс з Парыжа ў Каір, знік з радараў над Міжземным морам.

На борце егіпецкага авіялайнера, які выляцеў з аэрапорта Шарль-дэ-Голь знаходзілася 56 пасажыраў, сярод іх тры дзіцяці.