Апытанка: Што думаюць беларусы пра Расею?



Доўгая акупацыя Расеяй Беларусі прывяла да асіміляцыі беларускага насельніцтва. Беларусы у большасці гавораць на рускай мове, няма беларускіх класаў і беларускіх вышэйшых навучальных устаноў.

IMG_0360

“Што думаюць беларусы пра Расею?” – на гэтае пытанне адказвалі людзі  на вуліцах Бярозы Берасцейскай вобласці.

– Хаця я сама напалову расіянка, але я хачу, каб Беларусь не залежала ад Расеі. Хачу, каб мы былі самастойныя. У Расеі спрадвеку былі злодзеі, тунеядцы і бандыты. А ў такую краіну я ісці не хачу.  Саюз з Расеяй нам прыносіць толькі страты – больш нічога.

– Я езджу ў Расею, там зусім ужо цяжка стала зарабіць грошай, бо даляр расце, а заробак – не, бо ў гэтых рублях. І то не плацяць, падманваюць.    

– Расея падобная па духу, па веры.Толькі адтуль можна чакаць дапамогі.

Але аб’яднацца ў адну дзяржаву хочуць адзінкі. Беларускія грамадзяне лічаць, што трэба жыць у сваёй хаце і быць добрымі суседзямі. Наконт ваенных базаў таксама розныя меркаванні.

 Беларускае Радыё Рацыя