Апытанне: Ці паўплываюць змены ў эканоміцы на ваш голас?



„Ці паўплываюць змяненні, якія адбываюцца ў эканоміцы Беларусі, на ваш голас падчас хуткіх прэзідэнцкіх выбараў? Чаму?” Адказвалі жыхары Магілёва:

„Эканамічная сітуацыя не дужа. Заводы стаяць. Вытворчасць стаіць, то бок людзі фактычна заробкі не атрымліваюць. Я за альтэрнатыўнага кандыдата буду галасаваць, калі ў гэтым будзем хоць нейкі сэнс”.

„Так, паўплывае. Я буду галасаваць, як мне падкажа сітуацыя на той момант. Цяпер выжываць цяжка. Мы абодва пенсіянеры, і нам цяжка.

„Я інвалід вытворчасці. На мяне гэта сітуацыя дзейнічае адмоўна. Я стаў атрымліваць меней штомесяц. Я пагляджу, якія яшчэ будуць людзі акрамя прэзідэнта. Але буду галасаваць не за прэзідэнта”.

” Я буду галасаваць за дзейнага. А на каго яго мяняць? Шыла на мыла. Хоць нейкая стабільнасць будзе. А новы прэзідэнт прыйдзе, што потым будзе? Можа горш, а можа, і лепей”.

„Зусім не паўплывае. Я цалкам давяраю нашаму прэзідэнту і цалкам падтрымліваю палітыку, якая цяпер у нас у краіне. Мудра, празорліва. Будучыня ў нас будзе самай добрай”.

„Ніяк не паўплывае. Мяне сітуацыя задавальняе”.

„Будзе ўплываць абавязкова, але не на карысць цяперашняга рэжыму”.

„Гледзячы што кандыдаты скажуць. Да выбараў яшчэ далёка. Паглядзім, што палепшыцца, а што — не. А там будзе відаць”.

„Нават не ведаю. Але прэзідэнт у нас заўжды ў пашане. На кожныя выбары я хаджу. А каму цяпер лёгка? Але ўсё роўна прэзідэнт ёсць прэзідэнт. Я свайго меркавання не змяню”.

„Сітуацыя не паўплывае. Быў бы другі прэзідэнт і хутчэй за ўсё была б такая ж сітуацыя. Мы ж на 99 працэнтаў завязаныя на Расію. Калі Расія ў крызісе, то і мы таксама. Любы на яго месцы не адвярнуўся б ад Расіі. Гэта як на падводнай лодцы. Мы нікуды не можам падзецца”.

„За прэзідэнта будзем галасаваць. Іншай кандыдатуры пакуль што не відаць. Другога паставіш — нічога асабліва не зменіцца. Многа цяперашнім дасягнута вышынь. Няхай усталяваў сабе помнікі, тыя ж лядовыя палацы, але на іншае грошы б гэтыя патраціліся б”.

„На выбары пайду абавязкова. За каго буду галасаваць, я вам не скажу — таямніца. Але ж не сакрэт, што эканамічная сітуацыя жадала б быць лепшай”.

belapan.by