Арганізатары адмовіліся ад “Маршу салідарнасці”



«Марш салідарнасці», які планавалася правесці ў Менску 1 траўня, не адбудзецца. Заяўнікі мерапрыемства адмовіліся ад мерапрыемства, бо Менгарвыканкам дазволіў толькі мітынг, забараніўшы шэсце. Сталічныя ўлады не далі дазволу на правядзенне акцыі па заяўленым маршруце.

Заяўнікам выступаў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. Такую інфармацыю паведаміў агенцтву БелаПАН старшыня кангрэсу Аляксандр Ярашук. Заяўнікі меркавалі сабрацца каля будынка Акадэміі навук і выправіцца шэсцем да плошчы Бангалор, пасля чаго правесці мітынг у парку. Аднак менскія ўлады дазвол на шэсце не далі, і адобрылі толькі правядзенне мітынгу ў парку. Паводле Ярашука, перамовы з чыноўнікамі вынікаў не далі. Таму арганізатары адмовіліся ад правядзення акцыі, у тым ліку ад мітынгу.