Аркестр Ваенна-паветраных сіл ЗША выступіў у Берасці (абноўлена)



Амерыканскія ваенныя, якія знаходзяцца ў Беларусі, адзначаюць ветлівасць мясцовых жыхароў. Такія словы выказаў кіраўнік аркестра ваенна-паветраных сіл ЗША ў Еўропе Майкл Мэнч у час канцэрта ў Берасцейскай крэпасці.

 Да прыезду сюды я меў уражанне пра вашу краіну толькі з фільмаў, якія паказваюць жыццё гэтай часткі свету. І, як правіла, гэта старыя фільмы, і ўсё сумныя. Насамрэч я пабачыў тут вельмі цёплы прыём, людзі ўсміхаюцца, апладзіруюць, размаўляюць.

Нагадаем, што з 6-га па 10-га траўня з візітам у Беларусі знаходзіцца аркестр ВПС ЗША. Своеасаблівы тур адбываецца дзякуючы намаганням Амбасады ЗША, пры садзейнічанні мясцовых уладаў. У праграме візіту – удзел у святочных мерапрыемствах у Менску, прысвечаных Дню Перамогі.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце