Архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій: Хрыстос Уваскрос!



Са святам Пасхі Хрыстовай павіншаваў слухачоў нашага радыё архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.

Архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій

Госпад Бог паклікаў нас да жыцця вечнага, кажа праваслаўны Уладыка:

– Уваскрасенне Хрыстова напаўняе наша жыццё сэнсам ды верай у будучыню. У гэты вялікі дзень шчыра жадаю ўсім вам дапамогі Божай і Божага бласлаўлення, здароўя, спакою і дастатку, шчасця і дабрабыту. Няхай у нашых сем’ях заўсёды пануе любоў і ўзаемаразуменне, а ў душах неўміручая пасхальная радасць. Няхай гэтая радасць умацоўвае ў нашых сэрцах веру, надзею, любоў да Бога і да ўсіх людзей, якія вакол нас. З Пасхай Гасподняй вас праваслаўныя! Хрыстос Уваскрос!

Калі „няма зла ўнутры цябе, то не будзе зла і вакол нас”, перафразаваў святога Серафіма Сароўскага праваслаўны Уладыка. Зло не ўсеўладнае, яго можа перамагчы нават адзін чалавек. Прыкладам з’яўляецца Ісус Хрыстос, сказаў архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня