Арніталoгія па-каталіцку



Матылькі, паўліны, польская рысь, штраўсары ды іншыя – больш за сорак галубоў розных парод гадуе ксёндз Леанід Мозгель з вёскі Павяцце, што ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці.  У яго ёсць нават мясная парода, якая дасягае вагой да 800 грамаў. Але ў адрозненне ад народаў ЗША, Афрыкі і некаторых еўрапейскіх краінаў, у нашых мясцінах галубоў у ежу не ўжываюць, хоць іх мяса лічыцца дыетычным і карысным для людзей, якія пакутуюць на  сардэчна-сасудзістыя захворванні. Па словах ксяндза Леаніда,  ён займаецца развядзеннем галубоў толькі год, але гэтыя птушкі ў год даволі часта выводзяць нашчадства.

– Яйкі выседжваюць 18 дзён. І месяц гэты маленькі расце. Нараджаецца даўжынёй 2 см усяго, як тое галубінае яйка. Голы, безабаронны, жоўты. Чатыры дні яго кормяць малачком з валля, пасля даюць малачко напалову з ежай. І так ён харчуецца 10 дзён. Пасля пачынае есці нармальна: дарослы голуб адкрывае дзюбу, а малы – суне туды сваю.

Згодна з заалагічнай класіфікацыяй, сямейства галубоў налічвае каля 360 відаў. Адрозніваюцца рознапародныя галубы ўсім: як памерамі і формамі, так і колерам, расфарбоўкай  і лётнымі якасцямі.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара