Арт-менеджара Ларычава пакаралі 5 суткамі арышту



Судзіла Ларычава суддзя Вікторыя Шабуня, вядомая шматлікімі прысудамі дэмакратычным актывістам, якія праваабаронцы называюць палітычна матываванымі.  

Яна пакарала Ларычава 5 суткамі арышту за дробнае хуліганства. Нібыта на выхадзе з піцэрыі ён лаяўся матам і махаў рукамі.

Ларычаў гэта абвяргаў. Казаў, што яго затрымалі ўвечары 26 красавіка на выхадзе з піцэрыі каля плошчы Якуба Коласа: проста падышлі міліцыянты і прапанавалі з імі падʼехаць у міліцыю.

Учора Ларычаў заявіў хадайніцтва, каб прагледзелі відэа затрымання, бо ў аднаго з міліцыянтаў на форме быў відэарэгістратар, які працаваў.

Судзьдзя Вікторыя Шабуня хадайніцтва Ларычава задаволіла і таму адклала працэс. Але сёння суддзя паведаміла, што відэарэгістратар нібыта не працаваў, бо скончылася батарэйка, і таму праглядаць няма чаго.

Пасьля суду Алег Ларычаў заявіў, што будзе абскарджваць прысуд. Паводле Алега, у ізалятары на Акрэсьціна знаходзяцца сама меней двое «палітычных», якія былі затрыманыя 26 красавіка падчас „Чарнобыльскага шляху”. Прозьвішчаў затрыманых ён ня ведае.

Пра сваё затрыманне Алег Ларычаў сказаў:

«Магчыма, гэта звязана з тым, што мала затрымалі 26-га. Таксама не выключаю, што да майго затрымання маюць дачыненне вострыя сацыяльныя графіці, распаўсюджаныя праз групу Signal».

Алег Ларычаў мае выйсьці на волю ўвечары 1 траўня.

svaboda.org