Арыштаваныя 12 супрацоўнікаў «Мінсккаапдругрэсурсаў»



Следчы камітэт Беларусі паведаміў сёння пра затрыманне дырэктара «Мінсккаапдругрэсурсаў» і яшчэ 11 чалавек. Яны падазраюцца ў крадзяжы грошай прадпрыемства. Усяго ў склад злачыннай групы ўваходзіла 17 чалавек.

Дырэктар прадпрыемства арганізаваў, а яго падначаленыя ажыццяўлялі прыём другасных рэсурсаў па заведама заніжаных коштах. Далей сыравіна прадавалася па звычайным кошце, і атрыманая грашовая выгада асядала ў кішэнях саўдзельнікаў. Паведамляецца, што за тры месяцы 2015 года шкода склала больш за 200 мільёнаў рублёў.

Дакладная сума яшчэ высвятляецца. Распачатая крымінальная справа.

telegraf.by